Аб прадпрыемстве

ААТ “Цяплічны камбінат Мачулішчы” створана 5 верасня 2018 года шляхам рэарганізацыі ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу “Агракамбінат Мачулішчы”.

Кіраванне прадпрыемствам з моманту яго стварэння ажыццяўляе дырэктар – Валерый Уладзіміравіч Валошын, які за непрацяглы час зарэкамендаваў сябе як моцны гаспадарнік, граматны кіраўнік.

У склад ААТ “Цяплічны камбінат Мачулішчы” ўваходзяць некалькі падраздзяленняў, якія ажыццяўляюць розную дзейнасць. Асноўны напрамак – вытворчасць агародніны абароненага грунту. Прадпрыемства таксама аказвае паслугі кантрольна-аналітычнай лабараторыі, займаецца рознічным і аптовым гандлем.

Фактычная плошча цяпліц складае 6,44 га. Вытворчасць таматаў, агуркоў, луку і перцаў ажыццяўляецца паводле галандскай тэхналогіі з ужываннем сучаснай малааб’ёмнай тэхналогіі вырошчвання агародніны на субстраце з мінеральнай ваты з ужываннем кропельнага паліву раслін і камп’ютарным кіраваннем мікракліматам. Для паляпшэння якасці прадукцыі выкарыстоўваюцца біялагічныя сродкі абароны. У цяпліцах прымяняецца біяметад, што дазваляе практычна цалкам адмовіцца ад хімічных апрацовак. Прадукцыя адпавядае дзейным санітарным нормам і патрабаванням як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза.

У 2019 годзе валавы збор агародніны склаў 4 129,6 тон пры ўраджайнасці 65,8 кг/м2, што з’яўляецца адным з самых высокіх паказчыкаў сярод цяплічных камбінатаў краіны. Вырашчаны ўраджай клапатліва збіраецца рукамі жанчын-агароднікаў, якія штодзённа выконваюць усе тэхналагічныя патрабаванні па вырошчванні агародніны, што дазваляе ім дабівацца найлепшых вынікаў і быць перадавікамі вытворчасці.

Прадпрыемства прыкладае шмат намаганняў для забеспячэння камфортных і бяспечных умоў пражывання і працы, развіцця сацыяльнай інфраструктуры.

Стратэгічная мэта прадпрыемства – стварэнне высокарэнтабельнай вытворчасці, адпаведнай сучаснаму ўзроўню развіцця сельскагаспадарчай галіны. Таму для прадпрыемства важным з’яўляецца захаванне наяўнага рынкавага пазіцыяніравання з паступовым павелічэннем прысутнасці як на ўнутраным, так і на знешніх рынках.

Асноўная мэта далейшага развіцця – павышэнне эканамічнай эфектыўнасці дзейнасці і канкурэнтаздольнасці сельскагаспадарчай прадукцыі, зніжэнне яе сабекошту, забеспячэнне збалансаванасці ўнутранага харчовага рынку па попыце і прапанове, нарошчванне экспартнага патэнцыялу. Для гаспадаркі сёння важна прытрымлівацца зададзенага вектара развіцця, умець знаходзіць арыгінальныя рашэнні складаных задач, быць паслядоўнай у складаных эканамічных умовах.

Пастаяннае і ўстойлівае развіццё, а таксама арыентацыя на высокі вынік – такі стыль працы прадпрыемства ўстаноўлены кіраўніком. Толькі зладжаныя дзеянні ўсяго калектыву і кожнага канкрэтнага супрацоўніка дазваляюць дабівацца поспехаў у дасягненні мэты.

У сезон выбарка агародніны на цяплічным камбінаце штодзённа складае 35-50 тон.